Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
26.11.2020

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 19 - 25 лістапада 2020 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 19 па 25 лістапада 2020 года.
У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна 19 лістапада ў 11:40 зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па вугляроду аксіду ў 1,3 разы, у 12:00 - у 1,1 разы (назіраліся паўднёвы вецер хуткасцю 6 м/с, туман, тэмпература паветра складала +0,9°С, адносная вільготнасць – 98%).
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная 19 снежня сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон перавышала нарматыў якасці ў 1,1 разы (пераважаў паўднёвы вецер, назіралася смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,5°С да +3,3°С, адносная вільготнасць - ад 90% да 100%); 20 лістапада – у 1,6 разы (у першай палове сутак пераважаў паўднёвы вецер, у другой палове сутак - паўночна-заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,0°С да +4,3°С, адносная вільготнасць - ад 82% да 99%).
У паветры г.Наваполацк у раёне вул.Маладзёжная, 135 24 лістапада ў 19:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,1 ГДК (назіраўся паўднёва-заходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +3,5°С, адносная вільготнасць – 85%).
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў