Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
11.06.2020

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 4 чэрвеня - 10 чэрвеня 2020 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб частцы перавышэння нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 4 па 10 чэрвеня 2020 года.
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная 4 і 5 чэрвеня сярэднесутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон перавышалі нарматыў якасці ў 1,6 разы (4 чэрвеня пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 1-3 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,7°С да +17,4°С, адносная вільготнасць - ад 48% да 89%; 5 чэрвеня назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,5°С да +21,9°С, адносная вільготнасць – ад 49% да 92%), 6 чэрвеня – ў 2,8 разы (пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 1-2 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +16,4°С да +25,9°С, адносная вільготнасць – ад 51% да 90%), 8 чэрвеня – ў 2,2 разы (назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +17,5°С да +30,3°С, адносная вільготнасць – ад 36% да 88%), 10 чэрвеня – ў 2,9 разы (назіраўся ўсходні, паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, парывы да 10 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +20,4°С да +33,3°С, адносная вільготнасць – ад 31% да 71%).
У паветры г.Гомель (раён вул.Барыкіна 4 і 8 чэрвеня сярэднесутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон перавышалі нарматыў якасці ў 1,1 разы (4 чэрвеня назіраўся паўднёвы, паўднёва-заходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,6°С да +18,7°С, адносная вільготнасць – ад 44% да 92%; 8 чэрвеня пераважаў усходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +16,8°С да +30,0°С, адносная вільготнасць – ад 35% да 95%), 9 чэрвеня – ў 1,2 разы (назіраўся ўсходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +18,3°С да +30,9°С, адносная вільготнасць – ад 31% да 84%), 10 чэрвеня – ў 1,3 разы (назіраўся ўсходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-5 м/с, парывы да 11 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +20,3°С да +32,0°С, адносная вільготнасць – ад 28% да 76%).
У паветры г.Магілёў 5 чэрвеня ў 13:00 у раёне вул.Чалюскінцаў канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,9 ГДК (назіраўся паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +17,7°С, адносная вільготнасць - 53%). 8 чэрвеня перавышэнні нарматыву якасці па фармальдэгіду зафіксаваны ў двух раёнах горада: ў раёне вул.Першамайская ў 01:00 і 07:00 канцэнтрацыі складалі 1,9 ГДК і 1,1 ГДК адпаведна (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +16,9°С да +18,5°С, адносная вільготнасць - ад 88% да 96%); у раёне вул.Маўчанскага ў 13:00 – 1,6 ГДК (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 5 м/с, тэмпература паветра складала +28,1°С, адносная вільготнасць – 39%).
У паветры г.Бабруйск 9 чэрвеня ў 07:00 у раёне вул.Мінская і ў 19:00 у раёне вул.Лынькова канцэнтрацыі фармальдэгіду нязначна (у 1,1 разы) перавышалі нарматыў якасці (у 07:00 назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +17,2°С, адносная вільготнасць - 87%, у 19:00 назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала +29,1°С, адносная вільготнасць - 40%).
У паветры г.Наваполацк 9 чэрвеня ў 13:00 у раёне вул.Моладзевая,135 канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,2 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала +29,0°С, адносная вільготнасць - 40%).
У паветры г.Полацк 9 чэрвеня ў 13:00 у раёне вул.Кастрычніцкая канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,1 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала +29,0°С, адносная вільготнасць - 40%).
У паветры г.Віцебск 8 чэрвеня ў 19:00 у раёне вул.М.Горкага канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,1 ГДК, у раёне вул.Касманаўтаў – 1,5 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +29,1°С, адносная вільготнасць - 38%), 9 чэрвеня ў 19:00 у раёне пр.Люднікава – 1,2 ГДК, у раёне вул.Касманаўтаў – 1,3 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +29,0°С, адносная вільготнасць-38%).
У паветры г.Брэст 8 чэрвеня ў 13:00 у раёне вул.Я.Купалы канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,2 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала +26,6°С, адносная вільготнасць – 47%), 9 чэрвеня ў 13:00 у раёне вул.17 верасня – 1, 2 ГДК (назіраўся паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +21,6°С, адносная вільготнасць – 76%), у 13:00 і 19:00 у раёне вул.Пушкінская – 1,4 ГДК і 3,0 ГДК адпаведна (у 19:00 назіраўся паўночна-заходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +23,1°С, адносная вільготнасць – 81%).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў