Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
13.05.2021

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 13 мая 2021 года

 
Дажджы, якія прайшлі на мінулым тыдні, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі папоўнілі ўтрыманне вільгаці ў глебе, а ў шэрагу раёнаў, дзе ападкі былі найбольш інтэнсіўнымі, выклікалі пераўвільгатненне. Вільгацезабяспечанасць сельскагаспадарчых культур пераважна добрая. Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы, праведзенага 8 мая, у паўметровым пласце змяшчаецца дастатковая колькасць прадуктыўнай вільгаці. У многіх раёнах Віцебскай вобласці, месцамі ў Магілёўскай і Мінскай абласцях вільгацезапасы павышаныя. У Гомельскай вобласці з-за недабору ападкаў на асобных участках на лёгкіх глебах захоўваліся здавальняючыя запасы прадуктыўнай вільгаці.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў