Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
29.04.2022

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 29 красавіка 2022 года

У апошнія дні ўмовы надвор'я на значнай тэрыторыі Беларусі дазволілі актывізаваць тэмпы вясновых палявых работ. Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў верхні 10-сантыметровы пласт глебы на большасці плошчаў знаходзіцца ў умерана вільготным стане. Пераўвільгатненне глебы захоўваецца ў Магілёўскай вобласці, на паўночным захадзе Віцебскай і месцамі ў Гомельскай вобласці. Найбольш неспрыяльнае становішча назіраецца ў Магілёўскай вобласці, дзе пераўвільгатненне глебы дасягнула крытэра небяспечнай аграметэаралагічнай з'явы. У бліжэйшы час плошчы з пераўвільготненымі глебамі будуць скарачацца. Ва ўсходнім рэгіёне рэспублікі па меры прасыхання стане магчыма павелічэнне тэмпаў пасяўной.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў