Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.01.2022

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 студзеня 2022 года

Па стане на 10 студзеня ледастаў і ледастаў з палонкамі назіраецца на Бярэзіне, Сожы, большым працягу Заходняй Дзвіны, Нёмана і Прыпяці, а таксама на большасці іх прытокаў таўшчынёй 4-22см. На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Лукомскае, Дрывяты, Нарач, Выганашчанскае і Чырвонае назіраецца суцэльнае ледзяное покрыва таўшчынёй 6-30 см.
На рэках краіны адзначаюцца ваганні узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-32 см.
Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Нёмане ў в.Беліца, Віліі ў в.Сцешыцы, Дняпры ў г.Лоеў, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты, Прыпяці ў в.Чарнічы, яе прытоках рэках Случ у в.Ленін і Пціч у в. 1-я Слабодка.
У найбліжэйшыя дні ўмовы надвор'я будуць спрыяць узмацненню ледаўтваральных працэсаў і нарастанню таўшчыні лёду на водных аб'ектах краіны. На рэках будуць адзначацца ваганні узроўняў вады.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў