Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
11.05.2022

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 11 мая 2022 года

У мінулыя суткі на Нёмане ў аг.Беліца, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты, прытоку Сожа рацэ Остэр у в.Ходунь і прытоку Прыпяці рацэ Цна ў в.Дзятлавічы вада ўвайшла ў рэчышча.
Па стане на 11 мая на рэках краіны паўсюдна адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-29 см.
Узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Дняпры на ўчастку Жлобін-Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно і г.Светлагорск, Сожы на ўчастку Слаўгарад – Гомель, яго прытоках рэках Бесядзь ў аг.Свяцілавічы і Іпуць у г.Добруш, прытоках Прыпяці рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у аг.Ленін, Ствіга у в.Кароцічы, Уборць у В.Краснабярэжжа, Птіч у в.П.Слабодка.
На Сожы ў г.Гомель узровень вады на 34 см перавышае небяспечную высокую адзнаку, тут адбываецца спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 9 см за суткі.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 8,0°С да 16°С.
У бліжэйшыя дні паніжэнне узроўняў вады на рэках захаваецца, глыбіня затаплення пойменных зямель будзе змяншацца.



Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў