Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
12.05.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 12 мая 2021 года

У мінулы перыяд (8-11 мая) на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння, на прытоку Прыпяці рацэ Убарць у в.Краснабярэжжэ вада ўвайшла ў рэчышча.
Па стане на 12 мая на рэках назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-20 см, толькі на асобных прытоках Заходняга Буга і Дняпра адзначаецца нязначны (1-7 см за суткі) рост узроўняў вады.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, лімітуючай суднаходства.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в. Нямержа, Дняпры ў г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Сожы ў г.Слаўгарад, яго прытоку рацэ Іпуць у г.Добруш, Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мазыр, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Сцвіга у в.Кароцічы і Пціч у в.1-я Слабодка.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысілася і знаходзіцца ў межах ад 10ºС да 16ºС.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, на Сожы ў г.Слаўгарад і прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в. Нямержа вада ўвойдзе ў рэчышча.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў