Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
12.05.2022

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 12 мая 2022 года

У мінулыя суткі на прытоку Прыпяці рацэ Ствіга ў в. Кароцічы вада ўвайшла ў рэчышча.
Па стане на 12 мая на рэках назіраецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-30 см за суткі. Невялікі (2-6 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца толькі на Заходняй Дзвіне ў аг. Ула і Нёмане каля Гродна.
Узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Дняпры на ўчастку Жлобін - Лоеў, Бярэзіне каля г. Беразіно і г. Светлагорск, Сожы на ўчастку Слаўгарад - Гомель, яго прытоках рэках Бесядзь каля аг. Свяцілавічы і Іпуць каля г. Добруш, прытоках Прыпяці рэках Стыр каля в. Лапаціна, Случ у аг. Ленін, Убарць каля в. Чырвонабярэжжа, Пціч каля в. П. Слабодка.
На Сожы каля г. Гомеля ўзровень вады на 25 см перавышае небяспечную высокую адзнаку, тут адбываецца спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 9 см за суткі.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах крыху павысілась і знаходзіцца ў межах ад 8,8°С да 18°С.
У найбліжэйшыя суткі істотных змен ва ўзроўненым і тэрмічным рэжымах рэк не чакаецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў