Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.05.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 мая 2021 года

Па стане на 15 мая рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-19 см адзначаецца на Віліі, Заходняй Дзвіне ў в.Ула, Нёмане на ўчастку Стоўбцы - Масты, Бярэзіне на ўчастку Барысаў - Бабруйск і Прыпяці ў г.Пінск. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Дняпры і Сожы назіраецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-26 см за суткі.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой адзначаюцца цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Немяржа, Дняпры ў г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, на прытоку Сожа рацэ Ипуть у г.Добруш, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Сцьвіга у в.Кароцічы і Пціч у в.1-я Слабодка.
 Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 10ºС да 17ºС.
У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння, на прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты ўзровень вады наблізіцца да адзнакі выхаду вады на пойму.


 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў