Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.05.2023

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 мая 2023 года

У мінулы перыяд (11-14 мая) на Прыпяці ў в.Чэрнічы ўзровень вады апусціўся ніжэй небяспечнай высокай адзнакі, на Бярэзіне ў г.Беразіно і г.Светлагорск вада ўвайшла ў рэчышча. Значэння узроўняў вады на Нёмане ў г.Гродна і Дняпры ў г.Магілёў апусціліся ніжэй небяспечных нізкіх адзнак, пры якіх назіраюцца цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Па стане на 15 мая на рэках працягваецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-26 см.
На Нёмане ў г.Гродна і Дняпры ў г.Магілёў ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства.
Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Дняпры на ўчастку Жлобін – Лоеў, Прыпяці на ўчастку Чэрнічы – Нароўля, яе прытоках рэках Піна, Стыр, Случ, Сцвіга, Убарць, Пціч, а таксама прытоку Сожа рацэ Іпуць.
На Прыпяці ў г.Петрыкаў ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку.
Па дадзеных МНС затапленні рачнымі водамі назіраюцца ў большасці раёнаў Гомельскай вобласці і Віцебскім раёне Віцебскай вобласці.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысілася і знаходзіцца ў межах ад 12°С да 19°С.
У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будзе адзначацца ў асноўным спад узроўняў вады, на Дняпры ў г.Жлобін, Піне ў г.Пінск і Убарці ў в.Красна бярэжжа вада ўвойдзе ў рэчышча. 
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў