Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.09.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 верасня 2021 года

Па стане на 15 верасня на рэках амаль паўсюдна адзначаецца спад (1-4 см за суткі) узроўняў вады і роўны іх ход. На прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная у г.Камянец узровень вады на 7 см перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады складае ў рэках 9,0-18ºС, вадаёмах 14-18ºС.
У бліжэйшыя суткі ўказаны вышэй узроўнены рэжым рэк захаваецца. Да канца тыдня выпадзенне ападкаў абумовіць на асобных участках рэк павышэнне ўзроўняў вады.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў