Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
05.10.2022

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 кастрычніка 2022 года

У мінулы перыяд (1-4 кастрычніка) выпадзенне значнай колькасці ападкаў абумовіла на рэках ўздымы узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 60 см за суткі. У выніку чаго на Заходняй Дзвіне ў г. Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў і г.Гомель палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, а на прытоках Бярэзіны рэках бабёр у в.Куты і Сушанка ў в.Суша ўзроўні вады перавысілі адзнакі выхаду вады на пойму.
Па стане на 5 кастрычніка на рэках краіны працягваецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-40 см.
На прытоках Бярэзіны рэках Бобр у в.Куты і Сушанка у в.Суша ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму, а на прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студенец ўзровень вады дасягае адзнакі выхаду вады на пойму.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Жлобін і Сожы каля г.Слаўгарад.
Тэмпература вады складае ў рэках 6,8-12°C, вадаёмах 9,0-12°C.
У бліжэйшыя дні на рэках рост узроўняў вады захаваецца, у выніку чаго на Сожы ў г.Слаўгарад палепшацца ўмовы для працы рачнога транспарту, а на прытоку Дняпра канале Ивня-Бонда ў д.Будка ўзровень вады дасягне адзнакі выхаду вады на пойму. 
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў