Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.03.2022

14 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень рэк

Умовы для жыцця на зямлі падтрымліваюцца шэрагам механізмаў. У іх ліку-кругазварот вады. Рэкі-неад'емная частка гэтага працэсу. Яны забяспечваюць існаванне флоры і фауны. Мноства водных артэрый забруджваюць сцёкамі, змяняюць іх рэчышча. Такія ўздзеянні наносяць незваротную шкоду навакольнаму асяроддзю. Для звароту ўвагі ўрадаў, соцыума, вытворцаў на актуальныя праблемы забруджвання рэк і з мэтай барацьбы супраць будаўніцтва плацін створана міжнароднае свята - Міжнародны дзень рэк
Міжнародны дзень рэк адзначаецца штогод 14 сакавіка. Ён таксама вядомы пад назвай "Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін". Падзея бярэ пачатак 14 сакавіка 1998 года. У гэты дзень прайшло 50 акцый пратэсту супраць забруджвання водных артэрый у 20 краінах свету. Ініцыятарам свята стала экалагічная арганізацыя ЗША "Міжнародная сетка рэк". Яе прапанову падтрымалі на першай міжнароднай канферэнцыі супраць будаўніцтва буйных плацін, якая прайшла ў сакавіку 1997 года ў Бразіліі. 
У гэты дзень арганізуюцца тэматычныя канферэнцыі, семінары, асветніцкія лекцыі. Праводзяцца слуханні аб скарачэнні забруджвання водных артэрый.
Тэма абароны рэк актуальна і для Беларусі: бо тут працякае каля 20 тысяч рэк і рачулак агульнай працягласцю больш за 90 тысяч кіламетраў. Сярод іх: Буг, Днепр, Прыпяць, Нёман, Сож, Бярэзіна, Заходняя Дзвіна, Свіслач, Случ, Бесядзь, Вілія, Гарынь, Дзісна, Друць, Іслач, Іпуць, Мухавец, Арэса, Палота, Проня, Пціч, Покаць, Чачэра і многія іншыя. Захаваць іх для нашчадкаў - важная задача для тых, хто жыве сёння.
рака Вілія
 рака Днепр
рака Дрыса
рака Заходняя Дзвіна 

рака Іслач 
рака Нёман
рака Прыпяць
рака Свіслач 

Фота ўзяты з сайта planetabelarus

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў