Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
15.03.2022

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права.
З сённяшняга дня Беларусь жыве з абноўленай Канстытуцыяй, прынятай большасцю грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме ў лютым 2022 года. Мы стварылі і прынялі ўнікальны прававы дакумент, які замацаваў ключавыя каштоўнасці сучаснага беларускага грамадства: суверэнітэт і незалежнасць краіны, народаўладдзе і адзінства кіравання, правы і свабоды грамадзян.
Асноўны закон нашай краіны 28 гадоў таму адкрыў новую старонку ў гісторыі суверэннай Беларусі, а зараз надаў дадатковы імпульс яе развіццю. У ім спалучаюцца традыцыі і навацыі, якаснае абнаўленне палітычнага ладу, створана платформа, якая ўлічвае ўсе актуальныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.
Жыццё паказвае: поспех чалавека вызначаюць яго працавітасць, ініцыятыва, настойлівасць і адказнасць. Без згоды ў грамадстве, патрыятызму, умення рупліва гаспадарыць на месцах мы не зможам дасягнуць пэўных вышынь, зрабіць нашу родную Беларусь багацейшай і мацнейшай. Патэнцыял нашай краіны вялікі, яе сіла – у характары і інтэлекце людзей, прыродных рэсурсах, гістарычнай памяці. Ад таго, наколькі эфектыўна мы гэтым скарыстаемся, ад прафесіяналізму, дысцыплінаванасці залежыць наша будучыня. Няхай мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Асноўнага закона, стануць апорай для паўнавартаснага дыялогу паміж дзяржавай і грамадзянамі!
Белгідрамет далучаецца да віншаванняў з нагоды важнай святочнай даты, поспехаў у добрых пачынаннях, моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту!

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў