Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
09.04.2021

9 красавіка 2021 года ў РЦКРНС МНС прайшло пасяджэнне КНС пры Савеце Міністраў

9 красавіка 2021 года ў Рэспубліканскім цэнтры кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС пад кіраўніцтвам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў. У пасяджэнні прынялі ўдзел Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, начальнік Белгідрамета Аляксандр Канавальчык, кіраўнікі дзяржаўных органаў кіравання, абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў.

Галоўнай тэмай працы Камісіі па надзвычайных сітуацыях стала падрыхтоўка сіл і сродкаў ДСНС да пажаранебяспечнага перыяду ў 2021 годзе. Анатоль Сівак акцэнтаваў увагу на тым, што першараднай задачай на сённяшні дзень з'яўляецца арганізацыя аператыўнага рэагавання на ўзнікненне пажараў у экасістэмах.

Першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў адзначыў, што ў апошнія тры гады назіраецца рост колькасці пажараў у экасістэмах. 87% ад агульнай колькасці – гэта загаранне травы і кустоў. У бягучым годзе пажаранебяспечны сезон пачаўся ў першай дэкадзе сакавіка. Найбольшая колькасць пажараў у экасістэмах ліквідавана падраздзяленнямі МНС на тэрыторыі Брэсцкай і Мінскай абласцей. Ён заклікаў кіраўнікоў усіх узроўняў прыняць вычарпальныя меры да кіраўнікоў аб'ектаў, якія дапускаюць несанкцыянаваныя звалкі і выпальванне леташняй расліннасці на корані.

Фота ўзята з сайта МНС

Акрамя таго, Камісія разгледзела рэалізацыю Нацыянальнай стратэгіі па зніжэнню рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у Рэспубліцы Беларусь на 2019-2030 гады. Анатоль Сівак пазначыў, што стратэгія - новы і доўгатэрміновы дакумент, накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці грамадзян з акцэнтам на папярэджанне НС.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта МНС Беларусі

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў