Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
04.05.2023

Аб надвор'і ў Беларусі ў Дзень Перамогі 9 мая 1945 года і ў пасляваенны перыяд

Беларусь. 9 мая 1945 года сярэднясутачная тэмпература паветра па тэрыторыі Беларусі знаходзілася ў асноўным у межах +5 +8°С. Халадней за ўсё было на паўночным усходзе краіны ў раёне станцыі Горкі (+4,9°С), цяплей – на поўдні, дзе сярэднясутачная тэмпература перавысіла адзнаку +8°С і дасягнула найбольшага значэння ў Пінску (+9,3°С). Максімальная тэмпература паветра знаходзілася ў межах +11 + 13°С, а па поўдні дасягала +18°С. Тэмпература паветра ўначы была станоўчай і складала +2 +6 °С. Абсалютны максімум тэмпературы паветра ў гэты дзень быў адзначаны на станцыі Пінск і склаў +18,5°С, а мінімум – на станцыі Горкі – +1,1°С.
У гэты дзень у асобных раёнах адзначалася выпадзенне невялікіх ападкаў з максімумам у Пінску (1,6 мм у суткі).

Мінск. У Мінску сярэднясутачная тэмпература паветра склала + 6,6°С, удзень паветра не прагравалася вышэй +12,3°С, уначы тэмпература паніжалася да +2,9°С.

За перыяд 1945-2022 гг. сярэдняя сутачная тэмпература паветра 9 мая складае + 11,8°С.
Халодным, з сярэднясутачнай тэмпературай паветра ніжэй +5,0°С гэты дзень быў у 1946 і 2017 гадах, а самым халодным 9 мая было ў 1953 годзе, калі сярэднесутачная тэмпература паветра склала +0,9°С, у гэты дзень слупок тэрмометра не падымаўся вышэй +5°С, а ўначы ён апускаўся да -1,8°С.
Цёплымі, з сярэднясутачнай тэмпературай паветра вышэй +19,0°С былі 9 мая ў 2013 і 2018 гадах. Самы гарачы дзень Перамогі быў адзначаны ў 2013 годзе з сярэднясутачнай тэмпературай +19,5°С, калі днём максімальная тэмпература паветра дасягала +26,2°С.
У сярэднім за суткі 9 мая выпадае каля 4 мм ападкаў, а 9 мая 1945 года ў Мінску зарэгістравана 0,5 мм ападкаў. Больш чым у палове гадоў за пасляваенны перыяд ападкаў 9 мая не адзначалася. Дажджлівым было 9 мая ў 1946, 1996 і 2010 гадах, калі колькасць ападкаў перавышала 12 мм. Самым дажджлівым за пасляваенны перыяд лічыцца 9 мая 1978 года, калі колькасць ападкаў склала 19 мм.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў