Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
29.03.2022

Агляд умоў надвор’я, звязаных з цыклонамі “Хельмка” і “Ілона”, і прагноз надвор’я на канец сакавіка – пачатак красавіка

На працягу амаль 2 дэкад сакавіка у Беларусі главенствавалі антыцыклоны, якія абумаўлялі сухое і спакойнае надвор’е.
Але к канцу сакавіка антыцыклоны паслабелі, Атлантыка, якая актывізавалася, пачала пастаўляць адзін за адным цыклоны, атмасферныя франты ад якіх дасягалі, у тым ліку, і тэрыторыі нашай краіны, прыносячы з сабою ападкі і халоднае паветра паўночных шырот.
Першым з іх стаў цыклон “Хельмка”, які зарадзіўся 24 сакавіка ў раёне вострава Ісландыя. Хутка ссоўваючыся праз поўнач Скандынаўскага паўвострава, цыклон “Хельмка” ўжо да раніцы 26 сакавіка дасягнуў тэрыторыі Карэліі.
У гэты час тэрыторыя Беларусі апынулась у зоне вялікіх барычных градэентаў, што прыводзіла к узмацненню ветра да моцнага парывістага. Дапаўняльным фактарам, спрыяльным узмацненню ветра, стала паступленне на тэрыторыю нашай краіны больш халоднага паветра: калі 25 сакавіка дзённыя максімумы па краіне ў асноўным складалі +12 +16°С, то ужо 26 сакавіка было ад +6 па поўначы да +13°С па поўдзеню краіны.
Размеркаванне максімальнай хуткасці ветра (м/с) па тэрыторыі Беларусі з 9 гадзін 26 сакавіка да 9 гадзін 27 сакавіка 2022 года

27 сакавіка цыклон “Хельмка” адышоў на паўночныя рэгіёны Расіі, у яго тылавай частцы яшчэ захоўвалісь значныя барычныя градыенты, а паступленне халоднай паветранай масы на тэрыторыю нашай краіны працягвалася. Такія ўмовы прывялі к захаванню на тэрыторыі нашай краіны моцнага парывістага ветру, а тэмпературны фон яшчэ панізіўся і ў разгар дня вагаўся ад -1°С па поўначы да +7°С па поўдзеню нашай краіны.
Размеркаванне максімальнай хуткасці ветра па тэрыторыі Беларусі с 9 гадзін 27 сакавіка да 9 гадзін 28 сакавіка 2022 года

У той час, як цыклон “Хельмка” псаваў надвор’е ў нашай краіне, над паўночнай Атлантыкай зарадзіўся чарговы цыклон, якому нямецкія метэаролагі далі назву “Ілона”. Траекторыя зрушэння гэтага цыклона праходзіла крыху паўднёвей, што прывяло да таго, што 28 сакавіка наша краіна апынулась у цёплым сектары гэтага цыклона і тэмпературны фон значна павысіўся: ў дзённыя гадзіны тэрмометры паказвалі ад +10°С па паўночнаму ўсходу да +19°С па паўднёваму захаду. Пры гэтым моцны парывісты вецер захаваўся на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
Аднак гэта пацяпленне апынулась кароткачасовым. К сярэдзіне начы 29 сакавіка цыклон “Ілона” адышоў на раёны Верхняй Волгі, а за яго атмасферным франтом у нашу краіну зноў накіраваўся халоднае паўночнае паветра. Днём 29 сакавіка месцамі па краіне яшчэ ёсць верагоднасць узмацнення ветра парывамі да 15-20 м/с.
У далейшым уплыў цыклона “Ілона” на надвор’е ў нашай краіне спыніўся, яго франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю нашай краіны і 30 сакавіка Беларусь апынецца ва ўладзе паніжаннага атмасфернага ціску. Паступленне халоднага паветра працягнецца: начныя мінімумы апынуцца ў межах ад -7°С па поўначы да +1°С па поўдзеню, днём пры гэтым будзе +1 +6°С, і толькі ў паўночных рэгіёнах паветра прагрэецца да +7 +12°С. пры гэтым вецер паслабее, а ападкі ў выглядзе мокрага снега і дажджа пройдуць толькі месцамі па краіне.
У апошні дзень сакавіка надвор’е ў нашай краіне будуць вызначаць атмасферныя франты, толькі ссоўвацца яны ўжо будуць с тэрыторыі Ўкраіны. Ва многіх раёнах нашай краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снега і дажджа, больш інтэнсіўныя па паўднёва-усходней палове краіны. Тэмпературны фон па-ранейшаму застанецца ніжэй за кліматычную норму: у ноч па 31 сакавіка будзе ад -7°С па поўначы да +3 па поўдзеню рэспублікі, днём пры гэтым усяго +1 +8°С, у паўднёва-усходніх раёнах месцамі да +10 °С.
У першыя дні красавіка захаваецца халоднае з ападкамі надвор’е. Не выключна, што к першым красавіцкім выхадным месцамі па краіне зноў установіцца часовае снежнае покрыва.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў