Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
29.06.2021

Агляд воднага рэжыму рэк у чэрвені і прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады на рэках у ліпені 2021 года

 Агляд воднага рэжыму рэк у чэрвені

У чэрвені на рэках краіны назіраўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Немяржа, Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно, прытоку Сожа рацэ Бесядзь у в.Свяцілавічы, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Пціч у в.1-я Слабодка вада ўвайшла ў рэчышча, а на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. 
У апошняй пяцідзёнцы месяца выпадзенне ападкаў абумовіла павышэнне ўзроўняў вады на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Сожа, у сувязі з чым на прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка ў в.Суша вада выйшла на пойму. 


Воднасць большасці рэк блізкая да звычайнай для гэтага часу года і некалькі ніжэй яе, больш за норму на 30% воднасць Бярэзіны і Дняпра ў г.Рэчыца, а на 65% воднасць Сожа ў г.Гомель.

Значэнне мінімальнага ўзроўню вады на рацэ Лань у в.Мокрава (прыток Прыпяці) апынулася ніжэй гістарычнага мінімуму за перыяд летне-восеньскай межані.

На дату складання прагнозу на рэках назіраюцца ваганні узроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад.

Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў ліпені

Мінімальныя ўзроўні вады на рэках ў ліпені чакаюцца ў асноўным ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтага часу года, а на асобных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана і Дняпра блізкімі да ніжэйшых.  
Узроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства, на Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Светлагорск і Сожы каля г.Гомель.
 

Спецыялізаваныя сайты и сайты Філіялаў