Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
18.10.2021

Акцыя «За бяспеку разам»

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 18 па 29 кастрычніка 2021 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».
Мэта акцыі: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанню паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Задачы акцыі:
1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі.
2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай робаты па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.
Падчас акцыі, работнікамі РАНС будуць праведзены рэйды па праверцы жылых дамоў,  прыняты меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Асаблівая ўвага будзе нададзена растлумачальнай працы. Прадстаўнікі МНС наведаюць дома адзінока пражываючых пажылых грамадзян і сям'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, раскажуць аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і крымінальнай адказнасці бацькоў, а таксама аб асноўных прычынах узнікнення пажараў у жыллё.
Паважаныя грамадзяне, у мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі ўсталюйце ў домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Забеспячэнне пажарнай бяспекі і бяспекі ў паўсядзённым дзейнасці - наша агульная задача!

 Першамайскі РАНС 
 

Спецыялізаваныя сайты и сайты Філіялаў