Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
09.11.2021

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у Беларусі працягвае цыкл экспертных дыскусій «ААНлайн". Тэма другой сустрэчы - змена клімату

Галоўная мэта канферэнцыі па клімаце, вядомай як КС-26, якая адбылася ў Глазга 1 лістапада - дамовіцца аб мерах, якія дазволяць утрымаць глабальнае пацяпленне ў межах 1,5 градуса па Цэльсіі. Такі паказчык закладзены ў Парыжскім пагадненні па клімаце.

Міжнародныя і беларускія эксперты паспрабуюць адказаць на наступныя пытанні:

Якая актуальная сітуацыя са змяненнем клімату ў Беларусі?
Якія асноўныя кліматычныя выклікі ў Еўрапейскім рэгіёне і як яны ўплываюць на эканоміку?
Чаму маладыя людзі па ўсім свеце патрабуюць кліматычнай справядлівасці і хочуць быць паўнапраўнымі ўдзельнікамі перамоў?

Удзельнікі дыскусіі:

Дзмітрый Мар'ясін, намеснік кіраўніка Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН;
Наталля Клявец, кліматолаг, Нацыянальны кансультант па ўмовах змены клімату праекта «EU for climate»
Ірына Панядзелак, заснавальніца ініцыятывы Моладзь за ўстойлівае развіццё ў Беларусі, арганізатарка трэнінгаў у CAN ВЕКЦА
Армен Марцірасян, намеснік пастаяннага прадстаўніка праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў