14.10.2021
Белгідрамет прымае ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo' 2021)
12 кастрычніка адбылося адкрыццё Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo'2021) у рамках XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму.
Выстава «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo) праводзіцца з 1995 года, прыцягваючы ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў, і з'яўляецца адной з самых буйных па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі. У 2019 годзе прадукцыю прадставілі больш за 300 прадпрыемстваў і арганізацый з 15 краін свету. Сярод іх найбуйнейшыя прадпрыемствы Беларусі і замежныя кампаніі, зацікаўленыя ў прасоўванні прадукцыі на беларускі рынак.
У рамках экалагічнага форуму Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь арганізавана навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь», якая адбылася 12 кастрычніка. Дадзенае мерапрыемства з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для дыскусіі па пытаннях удасканалення экалагічнай палітыкі і развіцця «зялёнай» эканомікі. З дакладамі на канферэнцыі выступілі і спецыялісты Белгідрамета:
- Дэйнега Кірыл Мікалаевіч - галоўны інжынер Белгідрамета па тэме «Выкарыстанне сучасных сістэм збору, апрацоўкі, захоўвання і аналізу гідраметэаралагічнай інфармацыі»;
- Свірыдовіч Наталля Міхайлаўна - начальнік службы маніторынгу навакольнага асяроддзя Белгідрамета па тэме «Аб перспектыве развіцця тэхналогій назіранняў і метадычнай базы па маніторынгу атмасфернага паветра»;
- Шайбак Ала Міхайлаўна - начальнік аддзела аператыўных дадзеных радыяцыйнага кантролю і маніторынгу надзвычайных сітуацый службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета па тэме «Выкарыстанне аўтаматызаваных сістэм радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра».
У рамках экспазіцыі арганізацый Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Белгідрамет прадстаўляе відэаролік, які адлюстроўвае інфармацыю па Атласе ветравога патэнцыялу, прадэманструе 3-D мадэль метэаралагічнай станцыі Мінск і доплераўскага метэаралагічнага лакатара, якія дазволяць наведвальнікам наглядна азнаёміцца з тэхнічнымі магчымасцямі Белгідрамета пры вытворчасці гідраметэаралагічнай інфармацыі. Для шырокага кола наведвальнікаў прадстаўлены інфармацыйныя матэрыялы па экалагічнай тэматыцы. Наведвальнікі могуць задаць любое пытанне, якое цікавіць іх пры аглядзе экспазіцыі, на якое адкажуць спецыялісты Белгідрамета.
Запрашаем наведаць экспазіцыю Белгідрамета (стэнд С14)!
Час працы выставы:
12-14 кастрычніка 2021 года з 10-00 да 18-00,
15 кастрычніка 2021 года з 10-00 да 14-00.
Месца правядзення: Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж).
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання