Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
01.03.2022

Імёны лепшых работнікаў Белгідрамета занесены на Дошку гонару Мінпрыроды

У адпаведнасці з рашэннем калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2022 года № 24-Р на Дошку гонару Мінпрыроды занесены лепшыя работнікі прыродаахоўнага ведамства, якія ўнеслі значны ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і якія дамагліся высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці ў 2021 годзе. Сярод іх ёсць і спецыялісты Белгідрамета: 
Лагункова Кацярына Леанідаўна - намеснік начальніка службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду дадзеных - начальнік аддзела метэаралагічнага маніторынгу; 
Барысава Ірына Валянцінаўна - кіраўнік групы метэаралагічных назіранняў авіяцыйнай метэаралагічнай станцыі грамадзянскай 2 разраду Віцебск Філіяла «Віцебскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя»; 
Дадзько Віктар Мікалаевіч - начальнік Мазырскага міжраённага цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Філіяла «Гомельскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя»; 
Пархац Ірына Лявонцьеўна - інжынер-сіноптык 1 катэгорыі групы сіноптыкаў авіяцыйнай метэаралагічнай станцыі грамадзянскай 2 разраду Брэст Філіяла «Брэсцкі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя».
 

 Калектыў Белгідрамета ад усёй душы віншуе сваіх калег і вельмі ганарыцца імі! 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў