Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
08.07.2024

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў чэрвені 2024 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за чэрвень 2024 года склала +18,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,9°С. Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася станоўчая анамалія тэмпературы паветра, якая знаходзілася ў асноўным у межах ад +1,1 да +3,7°С. Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкад была вышэй за норму. Вельмі цёплай выдалася трэцяя дэкада са станоўчай анамаліяй 3,6°С адпаведна. 

За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 83 мм ападкаў, што склала 116% кліматычнай нормы. Па тэрыторыі краіны ападкі распаўсюджваліся нераўнамерна. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 100-200% нормы ападкаў. Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Гомельскай вобласці – у сярэднім па вобласці 97 мм або 139% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Гродзенскай вобласці - 77 мм або 114% нормы ападкаў. На працягу першай і другой дэкад адзначаўся лішак ападкаў: выпала 35 і 43 мм ападкаў або 189 і 156% дэкаднай нормы адпаведна. У трэцяй дэкадзе назіраўся дэфіцыт ападкаў: выпала 5 мм або 20% нормы.  

У чэрвені на рэках Рэспублікі назіраліся ваганні ўзроўняў вады, месцамі рэзкія, абумоўленыя выпадзеннем значнай колькасці ападкаў. На асобных малых рэках вада выйшла на пойму. Палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту на Дняпры ў г.Магілёў, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад, а на Дняпры ў г.Жлобін і Бярэзіне ў г.Бабруйск пагоршыліся ўмовы для суднаходства. 

У канцы месяца адбываўся спад узроўняў вады, неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраліся на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Жлобін і Бярэзіне ў г.Бабруйск.

Воднасць рэк была блізка да нормы і некалькі менш яе, толькі воднасць Сожа на 30-50% больш звычайнай для гэтай пары года. 

Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках склала 17-23°C, што блізка да звычайнай для гэтай пары года і некалькі вышэй яе.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў