Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
23.09.2022

Як у Белгідрамеце прайшоў адзіны дзень бяспекі

 
22 верасня 2022 года ў рамках Адзінага дня бяспекі, які праходзіць у Рэспубліке Беларусь, у Белгідрамеце праведзены практычная трэніроўка па эвакуацыі людзей пры пажары і камандна-штабнае вучэнне па тэме "Упраўленне мерапрыемствамі па абароне работнікаў Белгідрамета пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый".

У мерапрыемстве прыняла ўдзел каля 207 работнікаў Белгідрамета.
Навучальнымі мэтамі практычнай трэніроўкі з'яўляліся:

  • праверка рэальнасці плана і разлік часу на эвакуацыю людзей з будынкаў Белгідрамета (адміністрацыйнага, лабараторнага корпуса і гаража) у выпадку ўзнікнення пажару; 
  • трэніроўка работнікаў па дзеяннях пры ўзнікненні пажару ў будынках;
  • адпрацоўка ўзаемадзеяння адміністрацыі, пажарнай дружыны з работнікамі МНС.
У правядзенні практычнай трэніроўкі прыняў удзел старшы інспектар Інспекцыі па наглядзе і прафілактыцы Першамайскага РАНС г.Мінска старшы лейтэнант Кавалеўскі Дзяніс Аляксандравіч.

Старшы інспектар Інспекцыі па наглядзе і прафілактыцы Першамайскага РАНС г. Мінска старшы лейтэнант Кавалеўскі Дзяніс Аляксандравіч

Старшым інспектарам было рэкамендавана навучыць сваіх блізкіх правілам паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а таксама прапанавана выкарыстоўваць мабільны дадатак МНС "Дапамога побач".

Перад практычнай трэніроўкай начальнікам сектара па ахове працы, прамысловай і пажарнай бяспекі Белгідрамета Лявончыкам Леанідам Пятровічам быў праведзен інструктарска-метадычны занятак з выкарыстаннем відэаматэрыялу па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў адміністрацыйных будынках.

Начальнік сектара па ахове працы, прамысловай і пажарнай бяспецы Белгідрамета Лявончык Леанід Пятровіч

Далей у ходзе практычнай трэніроўкі былі адпрацаваны наступныя дзеянні:

  • пададзены навучальны сігнал "пажарная трывога" з выкарыстаннем ручнога пажарнага апавяшчальніка;
  • накіравана інфармацыя аб вучэбнай пажарнай трывозе ў Першамайскі РАНС г. Мінска;
  • выраблена адключэнне ліфтаў і ажыццеўлены кантроль за абясточванне электрапрыбораў ў памяшканнях;
  • членамі пажарнай дружыны арганізаван кірунак работнікаў да эвакуацыонных выйсцяў для арганізаванай эвакуацыі.
Эвакуацыя работнікаў з будынкаў праводзілась арганізавана і строга па інструкцыі, без мітусні. Час на эвакуацыю людзей з будынкаў у агульнай складанасці склал 6 хвілін.


На заключным этапе трэніроўкі санітарным звяном Белгідрамета была аказана медыцынская дапамога "пацярпеламу" пры ўзнікненні і тушэнні пажару на тэрыторыі Белгідрамета.

На камандна-штабнае вучэнне прыцягвалісь:

  • камісія па надзвычайным сітуацыям Белгідрамета, кіраўнікі і работнікі структурных падраздзяленняў Белгідрамета;
  • грамадзянскія фарміравання грамадзянскай абароны: 
- звяно па абслугоўванні ахоўнага збудаванні грамадзянскай абароны; 
- пункт выдачы сродкаў індывідуальнай абароны;
- пажарная служба;
- Санітарнае звяно.

У ходзе вучэння арганізавана выкананне запланаваных мерапрыемстваў, своечасовае давядзенне да зацікаўленых ўводных інструкцый і іншай вучэбнай інфармацыі. 

  • Падрыхтавана ахоўнае збудаванне ГА (прытулак) да прыёму хаваючыхся. 
  • Разгорнуты пункт выдачы сродкаў індывідуальнай абароны;
  • пажарнай дружынай праведзены эвакуацыйныя мерапрыемствы пры ўзнікненні пажару на тэрыторыі Белгідрамета і яго тушэння першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Падводзячы вынікі трэніроўкі, варта адзначыць, што асноўныя мэты вучэнні па набыцці і ўдасканаленні ў работнікаў ўстойлівых навыкаў, абавязковых для прыняцця хуткіх, а галоўнае пісьменных рашэнняў па выкананні дзеянняў, неабходных у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, былі дасягнуты.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў