Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
07.05.2021

Кліматычныя дадзеныя на 9 мая па г.Мінску (з 1945 года па 2020 год)

Кліматычныя дадзеныя на 9 мая па г.Мінску (з 1945 года па 2020 год)
Сярэдняя сутачная тэмпература паветра +11,9°С.
Максімальная тэмпература паветра днём (+26,2°С)
назіралася ў 2013 годзе.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы (-1,8°С)
зарэгістравана ў 1953 годзе.
Максімальную колькасць ападкаў за суткі (19 мм)
адзначана ў 1978 годзе.
9 мая 1945 года, калі прыйшла вестка аб капітуляцыі фашысцкай Германіі, у г.Мінску было халаднавата: ноччу паветра астуджалася да +2,9°С, дзённая тэмпература не перавысіла +12,3°С, сярэднесутачная тэмпература паветра склала +6,6°С. адзначаўся невялікі дождж, выпала 0,5 мм ападкаў.
Халодным, з сярэднясутачнай тэмпературай паветра ніжэй +5°С, гэты дзень быў у 1946, 1953, 1987 і 2017 ггадах , а самым халодным 9 мая было ў 1953 годзе, калі сярэднясутачная тэмпература паветра склала +0,9°С, а слупок тэрмометра не падымаўся вышэй +5°С, у начныя гадзіны ён апускаўся да -1,8°С. Цёплымі, з сярэднясутачнай тэмпературай паветра вышэй +18°С, былі 9 мая ў 1954, 1963, 1966, 1981, 1996, 2002, 2013, 2016 і 2018 гадах. Самым гарачым Дзень Перамогі быў у 2013 годзе з сярэднясутачнай тэмпературай +19,5°С, калі днём максімальная тэмпература паветра дасягала +26,2°С.
У большасці гадоў за пасляваенны перыяд ападкаў 9 мая не адзначалася або яны былі невялікімі, калі выпадала менш за 1 мм. Дажджлівым 9 мая апынулася ў 1946, 1978, 1996, 1997, 2005 і 2010 гадах, калі колькасць выпадшых ападкаў перавышала 10 мм. Самым дажджлівым за пасляваенны перыяд лічыцца 9 мая 1978 года, калі колькасць ападкаў склала 19 мм.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў