Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
16.09.2022

Напярэдадні Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі прадстаўнікі Белгідрамета наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі "Сярэдняя школа №105 г.Мінска"

Напярэдадні Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі, які штогод праходзіць у Беларусі 22 верасня, прадстаўнікі Белгідрамета наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі "Сярэдняя школа №105 г.Мінска" для правядзення інфармацыйнай гадзіны для 7-х класаў па тэме "Экалагічная бяспека".
Выдатнае сонечнае малавоблачнае надвор'е, лёгкі ветрык і камфортная тэмпература паветра спрыяюць добраму самаадчуванню, высокай прадукцыйнасці працы і матывуюць навучэнцаў да атрымання і засваенню новых ведаў. Але, на жаль, такое восеньскае надвор'е бывае не заўсёды. Не варта забываць і аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з'явах, характэрных для гэтага сезону года. Звычайныя, на першы погляд, пагодныя з'явы могуць прадстаўляць сур'ёзную небяспеку для людзей або іх гаспадарчай дзейнасці. Спецыялісты Белгідрамета дапамаглі дзецям успомніць асаблівасці кожнай з'явы. Навучэнцы  змаглі назваць асноўныя меры бяспекі падчас моцных дажджоў, навальніцы, туману або галалёдзіцы.
Рабяты праяўлялі вялікі інтарэс да прэзентацыі, актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы. Мы ўпэўнены, што атрыманыя і замацаваныя веды акажуцца карыснымі і патрэбнымі пры ўзнікненні той ці іншай неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'явы, будуць спрыяць фарміраванню пэўнага багажу ведаў аб надвор'і і свядомым, правільным паводзінам дзяцей і моладзі.
У завяршэнні прэзентацыі, па традыцыі, была праведзена віктарына на веданне асаблівасцяў геаграфіі, клімату і прыродных умоў Беларусі. Пераможцы віктарыны былі ўзнагароджаны прызамі, а таксама ўсім удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны інфармацыйныя буклеты аб каляровым кодзе ступені небяспекі з'яў, аб рэкамендацыях насельніцтву аб правілах паводзін у неспрыяльныя ўмовы з'явы, а таксама закладкі з інфармацыйным напаўненнем.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў