Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
19.04.2022

Папрацавалі на славу: Белгідрамет прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку і тыдні лесу

Рэспубліканскі суботнік-штогадовае мерапрыемства, у якім традыцыйна прымаюць удзел калектывы ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый краіны, каб навесці парадак на працоўных месцах, азеляніць тэрыторыю, добраўпарадкаваць розныя гісторыка-культурныя аб'екты. Апошняе асабліва актуальна, бо 2022-ы праходзіць у нашай краіне пад знакам Года гістарычнай памяці.
Плённая і насычаная на мерапрыемствы па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку тыдзень напярэдадні даты правядзення рэспубліканскага суботніка была ў работнікаў Белгідрамета. Удзельнікі, разбіўшыся на групы, штодня прыводзілі ў парадак свае працоўныя месцы і прылеглую тэрыторыю, прыбіралі галінкі, леташнюю лістоту і смецце.


Варта адзначыць, што на ўсёй прылеглай тэрыторыі Белгідрамета чысціня і парадак падтрымліваюцца пастаянна. Таму прыбрацца на тэрыторыі не каштавала вялікай працы.
Усе дадатковыя работы па добраўпарадкаванню і азеляненню былі намечаны і выкананы 16 красавіка-у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка.
Работнікі, якія прыйшлі на суботнік, размеркаваліся на дзве групы. Адна частка работнікаў пад кіраўніцтвам начальніка Белгідрамета Тамары Сяргееўны Гоманавай і першага намесніка начальніка Святланы Андрэеўны Кузьміч засталася наводзіць парадак на тэрыторыі.
У ходзе суботніка быў выкананы шырокі шэраг работ, у тым ліку прыведзена ў парадак тэрыторыя ўнутранага панадворка і ажыццёўлена пасадка зялёных насаджэнняў – туй, елак і кустоў.




Другая частка працоўнага дэсанту сумесна з прадстаўнікамі прафсаюзнага актыву, падтрымаўшы рэспубліканскую акцыю "Тыдзень лесу 2022", прыняла ўдзел у пасадцы лясных культур у Астрашыцка-Гарадоцкім лясніцтве Бараўлянскага спецлясгаса.
Для Белгідрамета ўжо стала добрай традыцыяй штогод прымаць удзел у экалагічнай акцыі. «Тыдзень лесу» – цудоўная акцыя, якая аб'ядноўвае вялікая колькасць людзей.
Гэтым разам да валанцёраў Белгідрамета для ўдзелу ў акцыі далучыліся таксама старшыня Першамайскага раённага аб'яднання прафсаюзаў г.Мінска Анатоль Мікалаевіч Глацёнак і прадстаўнікі калектыву РУП "Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў" (ЦНІІКІЎР).






Прайшоўшы папярэдні інструктаж і ўзброіўшыся неабходным інвентаром, удзельнікі акцыі высадзілі на дзялянцы Астрашыцка-Гарадоцкага лясніцтва парадку 7 тысяч саджанцаў елкі і хвоі, якія ў будучыні ператворацца ў выдатны лес.
Усяго за некалькі гадзін працы на свежым паветры можна зрабіць вельмі значную справу для ўсёй краіны.
Нягледзячы на халаднаватае і дажджлівае надвор'е праца кіпела. Атрымаўшы зарад бадзёрасці і добрага настрою, дзякуючы агульнай згуртаванай працы, усе ўдзельнікі акцыі ўнеслі свой уклад у прымнажэнне ляснога фонду нашай краіны.

Немалаважнае значэнне мае і той факт, што акцыі па навядзенні парадку і пасадцы лесу заўсёды праходзяць актыўна і ў радасным настроі. Калі любая праца робіцца калектывам-гэта вельмі эфектыўна і прыносіць заўсёды добрыя вынікі.
Удзел у суботніку добраахвотнае. Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, пойдуць на капітальны рамонт мемарыяльнага комплексу «Хатынь», што ў Год гістарычнай памяці асабліва актуальна.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў