Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
20.05.2022

Прадстаўнік Белгідрамета прыняла ўдзел у семінары на тэму адаптацыі да змены клімату, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу

18-19 мая ў Санкт-Пецярбургу адбыўся пастаянна дзеючы семінар пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Тэма пасяджэння - "Гарманізацыя нарматыўнага рэгулявання мер па адаптацыі да змены клімату ў рамках Саюзнай дзяржавы". У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Парламенцкага сходу, прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, навукова-даследчых і адукацыйных устаноў, сродкаў масавай інфармацыі.
Белгідрамет на семінары прадставіла начальнік службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Алена Міцэвіч.

Удзельнікі семінара абмеркавалі пытанні распрацоўкі і рэалізацыі мер прававога рэгулявання механізмаў па забеспячэнні адаптацыі да змены клімату, у мэтах забеспячэння ўстойлівасці эканомікі, стабілізацыі прыродных экасістэм і прадухілення зніжэння ўзроўню здароўя насельніцтва ў выніку ўплыву кліматычных змяненняў.

Па выніках пасяджэння распрацаваны дакумент, які змяшчае практычныя рэкамендацыі па стварэнні ў рамках Саюзнай дзяржавы адзінай прававой прасторы для забеспячэння супрацоўніцтва ў галіне адаптацыі да змены клімату. Прынятыя рэкамендацыі накіраваны міністэрствам і ведамствам дзвюх дзяржаў, іншым зацікаўленым структурам.

Даведачна: пастаянна дзеючы семмінар пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы быў створаны па ініцыятыве саюзных парламентарыяў і пачаў працу ў 2006 годзе. Традыцыйна семінар збірае прадстаўнікоў навуковых колаў, прыхільнікаў інтэграцыі Беларусі і Расіі. Фармат мерапрыемства дазваляе дэталёва разгледзець актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Высокі прафесійны ўзровень удзельнікаў семінара дазваляе выпрацоўваць рашэнні па пытаннях далейшага развіцця беларуска-расійскіх адносін.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў