Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
11.03.2022

Прагноз надвор'я ў Беларусі на выходныя дні і першую палову наступнага тыдня

Было б выдатна, калі б прырода жыла ў адпаведнасці з календаром і кліматычныя сезоны змяняліся разам з каляндарнымі. Але надвор'е – дама капрызная, і не-не ды падкіне сюрпрызы разнежаным на сакавіцкім сонцы людзям. Такім "падарункам" стала вяртанне маразоў. Пахаладанне прыйшлося як раз на святочныя выхадныя, дасягнуўшы свайго піку ўжо ў першыя працоўныя дні, калі па поўначы краіны начныя мінімумы апускаліся да 18-20 марозу. Пры гэтым разбежка начных тэмператур па краіне дасягала 14 градусаў. І нават у дзённыя гадзіны яркага сакавіцкага сонца не ўдавалася моцна прагрэць паветра.

 Але ёсць добрыя навіны – пік цяперашніх халадоў пройдзены, і ў бліжэйшыя дні надвор'е ўсё ж такі паспрабуе ўзяць шлях на вясну. Тэмпературны фон пачне павышацца і наблізіцца да належных для сярэдзіны сакавіка значэнняў. І хоць да сярэдзіны наступнага тыдня начныя мінімумы ў асноўным будуць знаходзіцца ніжэй нулявой адзнакі ад -1 да -8 градусаў, бліжэй да серады 16 сакавіка ў паўднёвых рэгіёнах нашай краіны ноччу будзе ўжо 0, + 2°С. 

А вось дзённыя максімумы на гэтым тыдні могуць толькі ўзрадаваць: калі ў бліжэйшыя выхадныя па рэспубліцы днём чакаецца 0, + 7°С, то ўжо ў пачатку наступнага тыдня паветра будзе выгравацца да +4 +11°С, а ў аўторак 15 сакавіка па паўднёвым захадзе краіны – і да +13°С. Пры гэтым фон атмасфернага ціску застанецца павышаным, а гэта значыць, што вялікай колькасці ападкаў да сярэдзіны наступнага тыдня па рэспубліцы не чакаецца. 

Але расслабляцца і прыбіраць цёплыя рэчы на далёкія паліцы пакуль рана, па папярэднім прагнозе ў другой палове наступнага тыдня тэмпературны фон зноў пачне паніжацца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў