Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.04.2021

Прэс-канферэнцыя: «Асаблівасці экалагічнага маніторынгу і кантролю ва ўмовах мегаполіса на прыкладзе горада Мінска»

14 красавіка 2021 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Асаблівасці экалагічнага маніторынгу і кантролю ва ўмовах мегаполіса на прыкладзе горада Мінска». У прэс-канферэнцыі прыняла ўдзел начальнік службы экалагічнай інфармацыі Белгідрамета Багадзяж Алена Пятроўна.
Аказваецца, што размеркаванне аб'ёмаў выкідаў забруджвальных рэчываў ад стацыянарных крыніц па тэрыторыі горада нераўнамерна. Найбольшая эмісія характэрна для Завадскога, Фрунзенскага і Партызанскага раёнаў сталіцы. Калі разглядаць аўтатранспарт, то найбольшую нагрузку адчувае цэнтральная частка горада і транспартныя магістралі. Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі ў Белпрэсцэнтры.
Асноўны ўклад у забруджванне атмасфернага паветра ўносяць мабільныя крыніцы, на долю якіх прыпадае больш за 80% (113,8 тыс.тон) ад агульнай эмісіі выкідаў у атмасфернае паветра. У 2019 годзе гэты паказчык адпавядаў 130,1 тыс.тон. Скарачэнне склала 12,5%.
Несумненна, буйныя прамысловыя прадпрыемствы аказваюць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Разам з тым, у выніку мэтанакіраванай працы і кантролю з боку дзяржслужб у апошнія гады не назіраецца значнага росту выкідаў у атмасфернае паветра ад прамысловых прадпрыемстваў.
Індэкс якасці паветра ў Мінску па спецыялізаванай шкале адпавядае адзінцы (1), часам 2. Для кожнага забруджвальнага рэчыва значэнне індэкса вар'іруецца ад 1 (добра) да 5 (вельмі дрэнна). Для параўнання ў Маскве гэты індэкс - 4, у Берліне, Варшаве, Рыме і Вільні – 2, а ў Мілане – 3.

 Інфармацыя ўзята на сайце Белпрэсцэнтра.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў