Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
16.12.2021

У Беларусі ў пачатку наступнага тыдня пахаладае

Пасля цёплага і сырога надвор'я на наступным тыдні ў Беларусь вернецца зіма. Чарговы віток пахаладання абумовіць цыклон, які, прайшоўшы па прасторах Атлантыкі, дасягне паўночных мораў, дзе назапасілася арктычнае паветра. Ужо ў наступныя выхадныя 18-19 снежня атмасферны віхор перамесціцца на Скандынаўскі паўвостраў, адкуль ён пранырне ўглыб Еўрапейскай тэрыторыі Расіі. У авангардзе ў яго яшчэ будзе цепло Атлантыкі, а вось у тыле халоднае арктычнае паветра, якое ў пачатку новага тыдня абрынецца на тэрыторыю нашай краіны. З-за гэтага ў аўторак і сераду 21-22 снежня ўсталюецца марознае надвор'е. У начныя гадзіны на пераважнай частцы краіны паветра будзе выхалоджвацца да -7 -14°, пры праясненнях маразы могуць адужэць да -15 -20°. У дзённы час тэмпература паветра складзе ад -5° да -12°. У той жа час зямлю прыцярушыць невялікі сняжок. Паводле папярэдняга прагнозу, зімовы характар надвор'я захаваецца да канца тыдня.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў