Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
24.11.2021

72-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя

24-25 лістапада 2021 года ў г.Брэст прашло 72-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя. На парадку пасяджэння быў разгледжан  шырокі спектр пытанняў узаемадзеяння дзяржаўных гідраметэаралагічных служб Беларусі і Расіі. Бакі падвялі вынікі сумеснай працы.

Белгідрамет і Расгідрамет цесна супрацоўнічаюць дзясяткі гадоў, за гэты перыяд наладжаны прадуктыўныя адносіны. Напрацоўкі спецыялістаў служаць розным галінам эканомік дзвюх краін. З улікам таго, што клімат за апошні час у нашых краінах змяніўся і гэты працэс працягваецца, задачы становяцца ўсё больш актуальнымі.

Да ўдзелу ў пасяджэнні былі запрошаны прадстаўнікі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, органаў выканаўчай улады і навуковых колаў дзвюх краін.
Так, 24 лістапада ўдзельнікі дыялогу абмеркавалі праект канцэпцыі праграм Саюзнай дзяржавы ў галіне гідраметэаралогіі і сумежных з ёй абласцях на 2022-2026 гады.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў Калегіі былі таксама разгледжаны пытанні па рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы «Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» ў другім паўгоддзі бягучага года і планаванае выкарыстанне атрыманых вынікаў па мерапрыемствах праграмы, а таксама іншыя актуальныя пытанні.

Адкрываючы пасяджэнне, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслаў Пірштук адзначыў, што за гады супрацоўніцтва паміж двума службамі пабудаваны прафесійныя, устойлівыя адносіны, напрацавана шмат станоўчага вопыту. Усё гэта ў комплексе дазваляе выбудоўваць адзіную гідраметэаралагічную палітыку на еўрапейскай частцы кантынента. «Прыемна, што расійскія калегі абсалютна бескарысліва і адкрыта дзеляцца сваімі матэрыяламі, распрацоўкамі. Вядома ж, гэта ўзбагачае нашу сістэму», - сказаў ён.
Кіраўнік Расгідрамета, старшыня сумеснай калегіі Камітэта СД па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя Ігар Шумакоў канстатаваў, што на працягу больш за чвэрць стагоддзя навукоўцы Беларусі і Расіі актыўна кансалідуюць магчымасці, развіваюць вопыт у імкненні даследаваць найскладанейшыя гідраметэаралагічныя працэсы, якія негатыўна ўплываюць не толькі на навакольнае асяроддзе, але і на насельніцтва, бізнес і эканоміку. «Мы высока цэнім удзел беларускага боку і вітаем узаемадзеянне на раўнапраўнай аснове ў вырашэнні ўсіх тых пытанняў і задач, якія сёння абмяркоўваем і вырашаем сумесна ужо не адзін дзясятак гадоў. Белгідрамет, Расгідрамет паспяхова вядуць велізарную працу, такога супрацоўніцтва, напэўна, няма ні з адной іншай гідраметслужбай», - сказаў Ігар Шумакоў.


 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў