Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.01.2022

Увага! 30 студзеня ў Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я!

Сёння (пятніца 28 студзеня) тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў зоне ўплыву атмасферных франтоў ад цыклону, цэнтр якога з Эстоніі будзе паступова перамяшчацца на Еўрапейскую тэрыторыю Расіі. У тылавой частцы гэтага цыклона ўжо сёння днём месцамі, а ў заходніх абласцях нашай краіны на большай частцы тэрыторыі пачне ўзмацняцца вецер парывамі да 15-20 м/с.

Ветранае надвор'е захаваецца і ў суботу 29 студзеня. Ноччу ў многіх раёнах, а днём месцамі па рэспубліцы парывы ветру будуць дасягаць 15-18м/с. Акрамя гэтага, у начныя гадзіны па краіне тэмпературны фон будзе знаходзіцца ніжэй 0 градусаў, што прывядзе да ўтварэнню на дарогах краіны ГАЛАЛЁДЗІЦЫ. Будзьце ўважлівыя!

У нядзелю 30 студзеня чарговы актыўны паўночнаатлантычны цыклон, ссоўваючыся з поўдня Скандынавіі на краіны Балтыі, абумовіць на тэрыторыі Беларусі СКЛАДАНЫЯ ЎМОВЫ НАДВОР'Я. Чакаюцца працяглыя ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу з дажджом. На большай частцы тэрыторыі краіны ЎЗМОЦНІЦЦА ВЕЦЕР ПАРЫВАМІ да 15-20 м/с, раніцай і днём у асобных раёнах і да 21-24м/с. Пры ўзмацненні ветру і выпадзенні снегу ў начныя і ранішнія гадзіны месцамі па рэспубліцы чакаецца ЗАВІРУХА, якая пагаршае бачнасць на дарогах. На асобных участках дарог захаваецца ГАЛАЛЁДЗІЦА.
Ветранае надвор'е захаваецца і ў панядзелак 31 студзеня.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў