Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
07.05.2021

Віншаванне начальніка Белгідрамета Канавальчыка А.В. з вялікім святам - Днём Перамогі!

 Паважаныя ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны!
Дарагія калегі!

Ад імя калектыву Белгідрамета і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас з вялікім святам - Днём Перамогі!
Дзевятае мая - святая дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу надзею на будучыню. Мы шануем гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу і мужна змагаліся за Радзіму.
Хай перамога і памяць пра яе заўсёды будуць у нашых сэрцах, добрых справах, накіраваных на развіццё нашай краіны і светлую будучыню нашчадкаў.
Мы дзякуем усім, хто падарыў нам мір і свабоду, хто змагаўся на фронце і ў тыле, хто адраджаў краіну ў цяжкія пасляваенныя гады.
Ад душы жадаем усім моцнага здароўя і даўгалецця, дабрабыту і шчасця, спакою і ўпэўненасці ў годнай будучыні нашай цудоўнай краіны.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў