Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
09.09.2021

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 2 верасня - 8 верасня 2021 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 2 верасня па 8 верасня 2021 г.

У паветры г.Магілёў у раёне вул.Чалюскінцаў,45 4 верасня ў 13.00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,1 ГДК (назіраўся заходні вецер з хуткасцю 2-6 м/с, тэмпература паветра складала +8,6 °С, адносная вільготнасць - 76%). У раёне вул. Першамайская,10 6 верасня ў 01:00  канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў ГДК у 1,4 разы (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +6,2 °С, адносная вільготнасць - 86%); у раёне вул. Чалюскінцаў у 13:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,4 ГДК (назіраўся слабы паўднёва-заходні вецер, тэмпература паветра складала 13,8 °С, адносная вільготнасць - 45%).

У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна, 319 7 і 8 верасня сярэднясутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мікрон складалі 1,3 ГДК (7 верасня назіраўся паўднёва-заходні вецер хуткасцю 2 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад 3,2 °С да 17,2 °С, адносная вільготнасць - ад 41% да 98%; 8 верасня пераважаў слабы паўднёвы вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад 9,1 °С да 20,9 °С, адносная вільготнасць - ад 44% да 90%). У паказаным раёне 8 верасня ў 04:40 канцэнтрацыя вугляроду аксіду перавышала нарматыў ГДК у 1,7 разы, у 05:00 - у 1,1 разы (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра складала 9,4 °С, адносная вільготнасць - 88%).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў