Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
13.05.2021

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 6 - 12 мая 2021 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэнні нарматываў якасці па забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 6 па 12 мая 2021 года.
У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна,319 7 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мікрон (далей – ТЧ-10) складала 1,5 ГДК (пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,9°С да +15,3°С, адносная вільготнасць - ад 31% да 91%) і ў гэтым жа раёне ў 14:40 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,2 разы па вугляроду аксіду (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 6 м/с, тэмпература паветра складала +15,3°С, адносная вільготнасць – 33%).
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная, 12 7 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон перавышала нарматыў якасці ў 1,9 разы (пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 2-12 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,9°С да +17,1°С, адносная вільготнасць - ад 35% да 85%); 10 мая – у 1,1 разы (пераважаў паўночна–ўсходні вецер хуткасцю 1-6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,2°С да +19,5°С, адносная вільготнасць - ад 25% да 93%).
У паветры г.Магілёў у раёне зав. Крупскай, 5 7 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя ТЧ-10 складала 1,4 ГДК (пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,9°С да +15,5°С, адносная вільготнасць – ад 31% да 97%); 9 мая – 1,7 ГДК (назіраўся паўночна-заходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,2°С да +14°С, адносная вільготнасць – ад 25% да 74%); 10 мая – 1,3 ГДК (пераважаў слабы паўднёвы вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,3°С да +19,4°С, адносная вільготнасць – ад 23% да 73%). У раёне вул.Першамайская,10 6 мая ў 01:00 канцэнтрацыя фенолу складала 1,9 ГДК (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала 13,8°С, адносная вільготнасць – 48%); 8 мая ў 01:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,2 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +8,4°С, адносная вільготнасць – 97%).
У паветры г.Полацк у раёне вул.Кульнева 12 мая ў 21:20 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,4 разы па аксіду азоту (назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +15,2°С, адносная вільготнасць – 58%). 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў