Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
01.03.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 1 сакавіка 2024 года

Незвычайна цёплае надвор'е паскорыла разбурэнне снежнага покрыва і спрыяла адтаванні глебы. Па апошніх дадзеных назіранняў снег на палях захоўваецца толькі месцамі ў цэнтральных і паўночна-ўсходніх раёнах Магілёўскай вобласці. На значнай частцы тэрыторыі краіны глеба адтала, але яшчэ пераўвільготненая. У Брэсцкай вобласці месцамі на лёгкіх глебах верхні пласт прасох да ўмерана вільготнага стану, тут стала магчыма правядзенне апрацоўкі глебы. На месяц раней звычайных тэрмінаў на паўднёвым захадзе краіны аднавілася вегетацыя азімых культур, гаспадаркі прыступілі да падкормкі. На гэтым тыдні ў сувязі з чаканым паніжэннем тэмпературнага рэжыму паспяванне глебы замарудзіцца.
© Белгiдрaмет, 2016-2024