Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 сакавіка 2025 года

Па апошніх звестках назіранняў на большай частцы тэрыторыі Беларусі глеба адтаяла на поўную глыбіню. Толькі месцамі, пераважна на ўсходзе рэспублікі, у глебе захоўваецца мерзлая праслойка.
На лёгкіх глебах у Брэсцкай і Гомельскай, а таксама месцамі ў Мінскай і Гродзенскай абласцях верхні слой глебы папрасыхае да ўмерана вільготнага стану. На прасохлых участках стала магчыма правядзенне апрацоўкі глебы, закрыццё глебавай вільгаці. На астатняй тэрыторыі рэспублікі верхні слой глебы ў асноўным яшчэ пераўвільготнены. У многіх раёнах краіны, прыкладна на месяц раней за звычайныя тэрміны, адзначана аднаўленне вегетацыі азімых культур.
У бліжэйшы час чаканыя ападкі будуць увільгатняць глебу. У канцы бягучага тыдня з-за пахаладання тэмпература глебы панізіцца. Умовы для правядзення пасяўной і іншых агратэхнічных мерапрыемстваў пагоршацца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/agrometeo-by/view/agljad-agrametearalagichnaj-situatsyi-na-12-sakavika-2025-goda-9370-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024