Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 верасня 2025 года

Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы запасы прадуктыўнай вільгаці ў ворным гарызонце пад азімымі культурамі, а таксама на палях, прызначаных пад азімую сяўбу, на значнай тэрыторыі Беларусі здавальняючыя, а ў многіх раёнах Паўднёвай паловы краіны нізкія. На высушаных глебах складваюцца неспрыяльныя ўмовы для апрацоўкі і правядзення сяўбы, прарастання збожжа і з'яўлення ўсходаў азімых культур. На большай тэрыторыі Цэнтральнага рэгіёна і ў паўночна-ўсходняй частцы рэспублікі вільгацезапасы застаюцца яшчэ добрыя.
Дажджы, якія прайшлі напярэдадні, увільгатнілі глебу ў заходняй частцы краіны, што палепшыла тут аграметэаралагічныя ўмовы для сяўбы і далейшага развіцця азімых культур. У бліжэйшы час з-за нераўнамернага размеркавання ападкаў у многіх раёнах усходняй паловы рэспублікі недахоп глебавай вільгаці можа захавацца.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/agrometeo-by/view/agljad-agrametearalagichnaj-situatsyi-na-12-verasnja-2025-goda-10690-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025