Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
18.09.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 18 верасня 2020 года

Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў верхні 10-сантыметровы слой глебы на большасці плошчаў добра увільгатнен, што дазваляе з добрай якасцю праводзіць апрацоўку глебы і весці сяўбу азімых. Слабае ўвільгатненне верхняга 10-сантыметровага слоя глебы захоўваецца месцамі, пераважна ў паўднёвай частцы рэспублікі. На паўночным усходзе краіны пасля прайшоўшых дажджоў метэастанцыі адзначылі пераўвільгатненне верхняга слоя глебы, што ў бліжэйшыя дні будзе ўскладняць уборку сельскагаспадарчых культур і правядзенне азімай сяўбы. На большай жа частцы тэрыторыі Беларусі аграметэаралагічнае становішча будзе складвацца цалкам спрыяльна для палявых сельскагаспадарчых работ.
 
 
© Белгiдрaмет, 2016-2024