Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы, праведзенага ў канцы верасня, запасы прадуктыўнай вільгаці ў глебе пад азімымі культурамі зменшыліся, пры гэтым на большасці плошчаў, пераважна ў паўночнай палове рэспублікі, застаюцца яшчэ дастатковымі. У многіх раёнах паўднёвай паловы краіны запасы прадуктыўнай вільгаці ў слоі глебы 0-20 см здавальняючыя, а месцамі дасягнулі нізкіх значэнняў – менш за 10 мм. У пачатку кастрычніка аграметэаралагічныя ўмовы для завяршэння азімай сяўбы будуць складвацца здавальняюча. Чаканыя дажджы паступова будуць ўвільгатняць верхні слой глебы.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2025