У большасці раёнаў Беларусі за восеньскі сезон ападкаў выпала каля кліматычнай нормы. Вільгацезапасы ў глебе ў канцы восені апынуліся у межах сярэдніх шматгадовых значэнняў і крыху больш, у асобных раёнах на поўдні, усходзе і паўночным захадзе Беларусі - менш, чым звычайна.
Аграметэаралагічныя ўмовы для зімуючых культур складваюцца здавальняюча. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур блізка да 0°C і слабастаноўчая. Снежнае покрыва на палях адсутнічае, глеба застаецца адталай.
У бліжэйшы час аграметэаралагічная абстаноўка істотна не зменіцца, нізкіх тэмператур, якія ўяўляюць небяспеку зімуючым пасевам, не чакаецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026