Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
26.06.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 26 чэрвеня 2020 года

Паводле апошніх звестак назіранняў у азімых збожжавых культур ідзе фарміраванне зярняўкі, месцамі на поўначы рэспублікі завяршаецца цвіценне. Пераважна ў паўднёвых абласцях і на захадзе краіны пачаўся наліў збожжа - адзначана малочная спеласць. Развіццё азімых збожжавых культур на тыдзень - паўтара, па звестках шэрагу метэастанцый, на два тыдні адстае ад леташніх тэрмінаў. Прадуктыўны сцеблестой на наглядальных участках сфармаваўся больш шчыльны, чым у мінулым годзе. Стан азімых культур у асноўным добры.

На гэтым тыдні перавага ўмеранага тэмпературнага рэжыму ў спалучэнні з дастаткам вільгаці на большай частцы тэрыторыі рэспублікі будуць спрыяць наліву коласа збожжавых культур. Паводле разлікаў наступ васковай спеласці азімых збожжавых культур на асноўных масівах чакаецца ў першай палове ліпеня, месцамі ў паўночнай частцы Беларусі - у канцы другой дэкады ліпеня.

© Белгiдрaмет, 2016-2024