Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 26 сакавіка 2025 года
Аграметэаралагічныя ўмовы стрымлівалі тэмпы правядзення палявых сельскагаспадарчых работ - мінулыя дажджы прыпынілі прасыханне глебы. Па апошніх дадзеных верхні 10-сантыметровы пласт глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане ў большасці раёнаў паўднёвай часткі краіны, на астатняй частцы тэрыторыі Беларусі - у асноўным пераўвільготнены. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см складае +4+5°С, у паўднёвай частцы рэспублікі пераважна +6+7°С.
Да канца сакавіка аграметэаралагічная абстаноўка будзе здавальняючай. У начны час месцамі магчыма падмярзанне верхняга пласта глебы. Днём пад уплывам цёплага надвор'я чакаецца праграванне глебы, што дасць магчымасць павялічыць тэмпы сяўбы ранніх яравых культур на плошчах з умерана вільготным станам.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова