26.09.2023
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 26 верасня 2023 года
Дажджы, якія прайшлі ў канцы мінулага тыдня, завільгатнелі верхні слой глебы пераважна ў Гродзенскай, Мінскай і ў многіх раёнах Брэсцкай вобласці. Тут палепшыліся ўмовы для правядзення сяўбы і з'яўлення ўсходаў азімых збожжавых культур. Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў у многіх раёнах Гомельскай, на большай частцы тэрыторыі Магілёўскай і ў шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці верхні 10-сантыметровы слой глебы па-ранейшаму слаба увільгатнён або сухі. Тут захоўваюцца складаныя ўмовы для прарастання збожжа, з'яўлення ўсходаў і далейшага развіцця азімых культур.
У азімых збожжавых культур на палях, засеяных у першай палове верасня, назіраюцца ўсходы і трэці ліст. На самых ранніх пасевах пачалося кушчэнне. У бліжэйшыя дні аграметэаралагічная абстаноўка істотна не зменіцца. Пераважна без ападкаў надвор'е будзе спрыяць правядзенню ўборачных работ.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2024