Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 30 красавіка 2026 года

Вельмі халоднае надвор'е адбіваецца на развіцці сельскагаспадарчых культур, стрымлівае з'яўленне ўсходаў яравых, адрастанне траў. У мінулыя ночы замаразкі ўяўлялі небяспеку перш за ўсё для кветак пладовых культур.

На большай тэрыторыі захоўваецца добрае ўвільгатненне верхняга пласта глебы, што дазваляе праводзіць апрацоўку глебы і сяўбу яравых культур. Пры гэтым плошчы з недахопам глебавай вільгаці працягваюць пашырацца. У многіх раёнах Віцебскай і Брэсцкай вобласці, на ўсходзе Гродзенскай і Мінскай вобласці верхні пласт глебы слаба ўвільготнены.

У найбліжэйшыя ночы яшчэ захаваецца пагроза замаразкаў, аднак ужо да канца гэтага тыдня па меры павышэння тэмпературнага рэжыму аграметэаралагічныя ўловы для развіцця сельскагаспадарчых культур паляпшацца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/agrometeo-by/view/agljad-agrametearalagichnaj-situatsyi-na-30-krasavika-2026-goda-12668-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026