04.01.2022
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 4 студзеня 2022 года
Аграметэаралагічныя ўмовы для азімых культур складаюцца здавальняюча. У апошнія дні пад уплывам адлігавага надвор'я ў большасці раёнаў Беларусі снежнае покрыва на палях практычна разбурылася, у паўднёва-заходняй частцы рэспублікі пачалося адтаванне глебы. Па выніках назіранняў тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур і каранёвай шыйкі шматгадовай травы знаходзіцца вышэй аптымальных значэнняў, расліны губляюць загартоўку.
У бліжэйшы час аграметэаралагічная абстаноўка істотна не зменіцца, небяспечных для азімых пасеваў нізкіх тэмператур не чакаецца.
© Белгiдрaмет, 2016-2024