Цёплае надвор'е і дэфіцыт ападкаў выклікаюць страту глебавай вільгаці. Верхні пласт глебы на значнай тэрыторыі Рэспублікі ўвільготнены слаба, у многіх раёнах Брэсцкай, Магілёўскай і на ўсходзе Мінскай вобласці – высушаны, што абцяжарвае правядзенне палявых работ. Добрае ўвільгатненне глебы адзначаецца пераважна ў паўночна-заходняй палове краіны. Тут аграметэаралагічныя ўмовы для з'яўлення ўсходаў і далейшага развіцця азімага рапсу складваюцца спрыяльна.
У бліжэйшы час будзе адбывацца далейшая страта вільгаці з глебы.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2025