07.04.2020
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 7 красавіка 2020 года
Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў верхні 10-сантыметровы слой глебы знаходзіцца ў асноўным ва ўмерана вільготным стане. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см складае ад +3+5°С па поўначы і ўсходзе краіны да +6 +9°С на большай тэрыторыі. Аднак з-за дэфіцыта ападкаў на лёгкіх глебах на паўднёвым усходзе рэспублікі і ў некаторых раёнах Мінскай вобласці адзначаецца слабае ўвільгатненне верхняга слоя глебы, што пагаршае ўмовы для апрацоўкі глебы, прарастання збожжа і з'яўлення ўсходаў ранніх яравых культур. У бліжэйшыя дні плошчы са слабым увільгатненнем могуць павялічыцца.
© Белгiдрaмет, 2016-2024