Паводле апошніх звестак назіранняў у кукурузы працягваецца лістаўтварэнне. Месцамі на поўдні Беларусі пачалося выметыванне мяцёлкі. Візуальныя ацэнкі стану пасеваў на назіраных палях у асноўным добрыя, на асобных участках - здавальняючыя.
У бліжэйшы час з-за захавання гарачага з дэфіцытам ападкаў надвор'я аграметэаралагічныя ўмовы для развіцця кукурузы будуць пагаршацца.